Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Са спевамі і вянкамі

Аляксей МАРОЗ

Хаця апошнім часам на Беласточчыне, а найбольш на Гайнаўшчыне, моднымі сталі беларускія фэсты, у час якіх гучаць купальскія песні і пускаюцца на ваду вянкі, то нельга сказаць, што ўдзельнікі гэтых мерапрыемстваў вяртаюцца да сутнасці абрадаў, з верай у сілу іх магіі. У далёкім мінулым апрача гульняў славяне ў гэты дзень прасілі дапамогі ў сваіх паганскіх багоў, сярод якіх вялікае значэнне меў Купала. Верылі яны ў магічную моц купальскіх абрадаў, а зараз многія ўдзельнікі купальскіх мерапрыемстваў нават і не ведаюць пра іх паганскія карані, а тым болей аб значэнні гэтых традыцый. Людзі перш за ўсё прыязджаюць на купальскія імпрэзы паслухаць беларускіх песень у прыгожым выкананні і адпачыць на прыродзе. Маючы на ўвазе Беласточчыну, гэта ў Белавежы адбылося адраджэнне купальскіх традыцый і сёлета на ХХVІ Купалле, ладжанае 3 ліпеня ў белавежскім амфітэатры БГКТ з дапамогай Белавежскага асяродка культуры, так як і ў мінулых гадах, прыбыло шмат народу.

Пры ўездзе ў Белавежу кідаецца ў вочы моцна знішчаны ад пажару гасцінічны комплекс „Сапліцова”. Хаця ў гэтай мясцовасці дзейнічае многа гатэляў, пансіёнаў і агратурыстычных кватэр, то гэта вялікая страта не толькі для ўласнікаў і працаўнікоў „Сапліцова”, але і для турыстаў. Бліжэй цэнтра Белавежы відаць мора машын, якія занялі частку тратуараў і спецыяльна падрыхтаваныя пад мерапрыемства стаянкі. Прыезджыя з па за Белавежскай гміны ў галоўным састаўляюць беларускі клімат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF