Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Агеньчык у тумане

Віктар БУРА

Мае ўражанні ад агульнага сходу членаў Згуртавання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня 2010 г., пачну з агульнай рэфлексіі датычнай гісторыі (так, ужо гісторыі) музея. А пачалася яна ў 1984 г. са стварэння па ініцыятыве Канстанціна Майсені Грамадскага камітэта пабудовы Беларускага музея ў Гайнаўцы. У выніку нястомнай працы ініцыятара стварэння музея, пры выдатнай дапамозе ягоных паплечнікаў, дзякуючы дзяржаўным субсідыям урадаў Польшчы і Беларусі і ахвяраванням беларусаў усяго свету узнік імпазантны комплекс будынкаў, які ўсё чакае іх выкарыстання на сапраўдную музейную дзейнасць. Цяпер у ім працуе Музей і асяродак беларускай культуры і, хаця вядзе шматгранную культурную дзейнасць, аднак музейная справа ўсё яшчэ знаходзіцца ў зачаткавай форме, а сабраным ужо экспанатам неабходная апека з боку вопытных рэстаўратараў.

На агульны сход прыйшло адносна нямнога членаў і таму, каб быў ён прызнаны правамоцным, трэба было сход пачаць у другім тэрміне (паўгадзіны пазней першага). Былі на ім выступленні чыноўнікаў, якія гаварылі аб трохгадовай дзейнасці ўлад Згуртавання. А мне ў гэты час прыпомніліся заявы старшыні Згуртавання Міраслава Морданя наконт планаў у „Ніве” (¹ 46/2008). Прадбачваў ён тады купіць некалькі вясковых хат, ужо падабраных, і наладзіць у іх музейную і гасцінічную дзейнасць. У частцы гаспадарчых будынкаў таксама мела быць створана гасцінічная база. Начлежныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF