Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Гульня ў прэзідэнта

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі Польшча ўжо выбрала новага кіраўніка сваёй дзяржавы, то беларуская падрыхтоўчая кампанія да прэзідэнцкіх выбараў толькі пачынаецца. Ніхто пакуль не ведае, калі адбудзецца гэтая кампанія. Паводле дзейснага заканадаўства прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь мусяць адбыцца не пазней лютага 2011 года. З вялікай доляй упэўненасці аналітыкі прагназуюць, што Аляксандр Лукашэнка са сваім адданым Цэнтрвыбаркамам не будуць чакаць разгару зімы і паімкнуцца ашчаслівіць народ яшчэ перад Калядамі. Выбараў, зразумела, не будзе, іх няма ўжо ў Беларусі на аніякім роўні з 1995 года. 15 гадоў галасы выбаршчыкаў ідуць толькі ў сметніцу, а сапраўдныя вынікі ў тайныя архівы. Зрэшты, сапраўдных падлікаў, верагодна, дакладна не ведае ніхто. Такая цана плаціцца за дэмакратыю 1994 года, калі выбіраўся першы і дагэтуль адзіны прэзідэнт маладой дзяржавы. Нашы суседзі ўкраінцы хутка таксама пойдуць гэтым шляхам. Дэмакратыя дала ім сапраўдную вольнасць, нацыянальную годнасць, права свабоднага выбару, у значнай ступені справядлівы суд. Але дэмакратыя не паспела забяспечыць усіх іх добрымі працоўнымі месцамі, сацыяльнымі гарантыямі, таннай каўбасой. І ўкраінцам, саветызаваным у бальшыні рэгіёнаў яшчэ ў большай ступені, чым беларусы, зноў захацелася „цвёрдай рукі”, зноў захацелася ў стойла. І той, хто папулісцка абяцаў „накарміць народ”, абавязкова яго „накорміць”, яшчэ нацерпяцца. Пры Віктары Януковічу інстытуты дэмакратыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF