Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у н-р 24)

Нельга быць прарокам у сваёй айчыне — вучыць біблейская мудрасць. Яшчэ горш быць прарокам у сваёй вёсцы і парафіі — пра гэта мы даведаліся на месцы: у Сухаволі і навакольных вёсках.

З Акопаў мы проста паперліся ў цэнтр Еўропы, значыць, у мястэчка Сухаволя над рэчанькай Альшанкай. Чытач з Рэспублікі Беларусь мае права здзівіцца! Які зноў цэнтр Еўропы? Ён жа на Глыбоччыне, дакладна ля возера Шо, або, як хочуць у апошні час беларусы, у старажытным Полацку над Дзвіной. Так ці інакш, цэнтр у Сухаволі пазначаны на яцвяжскі манер, карацей, месца значыць масіўны валун. І вядомае яно ўжо з ХVIII cтагоддзя па прычыне каралеўскага картографа Антонія Сабірайскага.

Згаданы камень, быццам вясёлка, ахінае жалезная канструкцыя, завершаная крыжам. Рэквізіт мае сакральную каштоўнасць, паколькі з’яўляецца ён элементам алтара на беластоцкім лётнішчы Крыўляны, якое ў 1991 годзе наведаў пасланец Рыма папа Ян Павел ІІ. Канструкцыя і камень стаяць у парку ля манументальнага касцёла св. св. Пятра і Паўла і гэта таксама ўнушае думкі пра хрысціянскія місіі, Рым, цэнтры і яцвягаў...

Мы, зразумела, пайшлі за голасам сімвалаў проста ў касцёл славутых прапаведнікаў. За брамай нас прывітаў стэнд з паведамленнямі пра імшы, пілігрымкі і беатыфікацыю кс. Ежы Папялушкі 6 чэрвеня ў Варшаве. Лістоўка была пазначана здымкам пакутніка і лозунгам: „Był jednym z (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF