Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Да 110-годдзя славутага беларускага спевака і педагога

Міхась Забэйда-Суміцкі ў Варшаве

Сяргей ЧЫГРЫН

У 1935 годзе выдатны беларускі оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі (1900-1981) падпісаў кантракт з Познаньскім оперным тэатрам на адзін год. Але праца ў Познаньскай оперы, як піша ў кнізе „Песняй даваў людзям радасць” (Мінск 2007, с. 29) яе аўтар Алесь Горбач, пакінула не самыя лепшыя ўспаміны. На „крэсах усходніх” польскія санацыйныя ўлады праводзілі тады шалёную паланізацыю, беларусаў як нацыю не прызнавалі, не ў пашане, мякка кажучы, была і беларуская песня. Міхась Забэйда-Суміцкі ж ніколі не хаваў таго, што ён беларус, не цураўся роднай мовы і песні. У Познані давялося яму шмат вытрываць, бо бывала, што тыднямі спевака не пускалі на сцэну, кпілі з ягонай беларускасці. Таму пасля заканчэння кантракта ён пакінуў Познаньскую оперу і пераехаў у Варшаву, дзе пачаў выступаць з канцэртамі і спяваць на польскім радыё.

І ў Варшаве да беларускага спевака адносіліся па-рознаму. Спачатку нават смяяліся, што такі добры артыст, спявак італьянскай школы, а ў свае канцэртныя праграмы ўключыў мужыцкія песні. Але з цягам часу, як згадваў у сваіх успамінах Міхась Забэйда-Суміцкі (Альманах „Белавежа”, ¹ 1, Беласток 1965, с. 304), на яго канцэрты не толькі ішлі слухаць, але прыязджалі людзі за дзесяткі кіламетраў, каб пачуць у яго выкананні гэтыя мужыцкія песні. „Адзін раз я спяваў у польскім радыё праграму, якую перад гэтым выконваў славуты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF