Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Поспехі і паразы ў самаўрадавай дзейнасці

Аляксей МАРОЗ

У апошніх гадах заўважаецца вялікі зрух у гмінных інвестыцыях, калі гмінныя сродкі на перабудову інфраструктуры сталі моцна падмацоўвацца грашыма з еўрасаюзнага бюджэту. Таму апошнім часам у нашых гарадах і вёсках мадэрнізаваліся і перабудоўваліся многія дарогі, пракладаліся водаправоды і зараз па сёлах з вялікім махам пракладаецца каналізацыя. Аднак у выпадку гэтых інвестыцый можна дагадзіць толькі невялікай частцы насельніцтва, бо калі, напрыклад, у гміне за чатырохгадовы перыяд паўнамоцтваў рады будавалася некалькі адрэзкаў асфальтавых дарог, то ў іншых месцах, а асабліва там, дзе людзі доўга чакалі рамонту сваіх дарог і не дачакаліся, выклікала гэта незадавальненне. Калі рэалізавалася агульнагмінная інвестыцыя, тады не магло быць закідаў, што маючы на ўвазе геаграфію горада, нейкія жыхары былі вылучаны ў параўнанні да іншых. Аднак у выпадку такіх праектаў як, напрыклад, будова крытых басейнаў у Бельску і Гайнаўцы, узнікала рознагалоссе ці ўвогуле патрэбны шыкарныя басейны за вялікія сродкі. Зараз самая вялікая або адна з самых вялікіх гмінных інвестыцый, рэалізаваных на Гайнаўшчыне і Бельшчыне, гэта будова ў Гайнаўцы побач вуліцы Парыева Прадпрыемства па перапрацоўцы адкідаў, на якое гарадскія ўлады атрымалі вялікае дафінансаванне з еўрасаюзнага бюджэту. Мяркуецца, што пратэсты часткі жыхароў Гайнаўкі, што жывуць побач участкаў, дзе будуць складвацца перасартаваныя адкіды, паводле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF