Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Праўда і міфы пра вайну

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з 26 н-ра)

Вялікую ролю ў прышчапленні гэтай нацыянальнай беларускай свядомасці адыграў нямецкі генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ. У ягоны час школьніцтва было выключна беларускае, паўнацэнная была беларуская сімволіка. Гэта дало нечаканыя і незразумелыя нават самім немцам вынікі. У нямецкую акупацыю нацыянальная свядомасць беларускай моладзі моцна ўзрасла.

Гэтую з’яву ўскосна пацвярджае кніга Наталлі Гардзіенкі, прысвечаная беларусам у Вялікабрытаніі, якіх шмат апынулася там у пасляваенны перыяд. Прыбылі яны туды з арміі генерала Андэрса, у якую яны трапілі са сталінскіх лагераў, падаючыся палякамі: было іх некалькі тысяч. І з гэтых тысяч пасля вайны толькі каля трыццаці ўключылася ў беларускі нацыянальны рух. Затое намнога большая нацыянальная свядомасць была ў тых, якія прайшлі нямецкую акупацыю — і гэта яны трымалі беларускую эміграцыю, выяўляючы вынік нацыянальнай палітыкі Кубэ. Гэтая праўда вельмі нявыгадная ўладам савецкай і постсавецкай Беларусі. І калі палітычную „праўду” нельга пагадзіць з праўдай дакументаў, тады ўзнікаюць міфы.

Вось у маіх родных Дукштах [цяпер Dukštas на тэрыторыі Літвы недалёка сутыкнення граніц Беларусі, Літвы і Латвіі — А. В.] зараз пасля прыезду савецкіх танкаў у 1944 годзе адзін савецкі афіцэр узлез на бочку і стаў нам гаварыць пра жудасці пад нямецкай акупацыяй. А я ж пад той акупацыяй вучыўся, жыў у інтэрнаце, дзе давалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF