Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

„Фестываль прызямліўся ў Гародні”

Міра ЛУКША

Сямікаляровы рамонак з каляровага шкла — прыз VIII Фестывалю нацыянальных культур у Гродне. Вырабілі яго бярозаўскія шкловыдзімальшчыкі. 40 прызоў уручаны былі пераможцам конкурсаў фестывалю. У падрыхтоўцы вялікага свята ўдзельнічалі Міністэрства культуры, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, абласныя і гарадскія ўлады, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Бюджэт фестывалю склаў каля 1 мільярда рублёў. Фестываль, які працягваўся тры дні — ад 4 да 6 чэрвеня — вылучаўся сваім размахам і быў вельмі відовішчным. Прыняло ў ім удзел каля 800 прадстаўнікоў 33 нацыянальнасцей, больш за тысячу гасцей з Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны. Усе мы разам — таксама госці з Беласточчыны — маглі пазахапляцца яркім светам фестывалю з нацыянальнымі падворкамі, кухнямі, народнымі абрадамі і танцамі...

Практычна немагчыма было абысці ўсе мерапрыемствы фестывалю ў горадзе велічыні нашага Беластока. Як сказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марыя Бірукова, гэта яркая падзея ў жыццi Гродзеншчыны i ўсёй Беларусі: „Усебеларускi фестываль нацыянальных культур звяртае людзей да духоўных крынiц, сваiх каранёў, традыцый, якiя трэба берагчы i развiваць. Ён накiраваны на тое, каб людзi ўсiх нацыянальнасцей, што жывуць у Беларусi, адчувалi сябе дастойна, сапраўднымi грамадзянамi нашай краiны, якiя iмкнуцца разам, плячо ў плячо тварыць, рабiць усё дзеля таго, каб мы, нашы дзецi i ўнукi жылi ў моцнай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF