Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Львоўская імпрэсія

Ілона КАРПЮК

На вуліцы, перш за ўсё ў цэнтры, захапляешся элегантнасцю лініі будынкаў ды штодзённасцю няроўных, стомленых жыццём вуліц. Гарызонт перасякаюць табе ўвесь час трамваі, якія па-дзіцячаму паяўляюцца і знікаюць, жартоўна, несур’ёзна: ёсць — няма, ёсць — няма. Хочаш выцягнуць руку і толькі пагладзіць іх, калі мінаюць цябе так блізка-блізка. Той Львоў такі рамантычны. Але гэты рамантызм нябачна абдымае толькі стары горад. Убачыш яго, калі пасля дажджу глянеш на неба, а дахі камяніц пачнуць заліваць апошнія перад захадам промні сонца.

40 грывень?

50 і яшчэ падарунак!

Добра, слабы з мяне негацыянт. З другога боку 50 грывень за дзве чаркі віна не так і шмат у рэстаране. Усярэдзіне іграла музыка, а на тэрасе стаялі лужы вады, ад дробнага, ачышчаючага гарачую нядзелю дажджу, і адбівалі кшталты акружаючых зруйнаваных сцен вялікай сінагогі. Менавіта ў той момант усе будынкі пачалі мяняць колеры з халодных, пахаваных у цяні, цагляных на цёпла-залацістыя. Музыка надалей іграла, а жыдоўскі рэстаранчык на старым горадзе Львова запаўняўся прыхільнікамі кашэрнай кухні.

Два магніты з выявай жыдоўскага Львова ў выніку няўдалага таргавання сталі ўказальнікам у падарожжы па сучасным Львове: глядзець на яго як на развіваючыся горад ды шукаць адначасова ў пахаваных дварах слядоў яго старажытнасці. Аказваецца гэта так простае, што ажно здзіўляе. Увесь час заглядаеш у дызайнерскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF