Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Душы на газ

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі з Расіяй чарговы газавы канфлікт. Так называецца — газавы. Насамрэч ніякім газам там і не пахне. Газу ў Расіі столькі, што яна можа атруціць ім увесь свет, задарма, нават грошай не возьме. Нафты таксама багата, ну, адпаведна, і грошай. Там столькі грошай, што ніхто не можа іх палічыць. Дарэчы, ніхто і не лічыць. Навошта іх лічыць? Ды да такой сумы далічыць там ніхто і не ўмее.

Чаму тады, калі грошай так шмат, людзі там жывуць так кепска? А гэта не ад недахопу грошай у дзяржаве. Гэта старая расійская традыцыя — краіна павінна быць багатай, а людзі беднымі. Зразумела, што не ўсе. Некаторыя людзі маюць права быць багатымі. Але яны вызначаюцца нават не адсоткам ад агульнай колькасці насельніцтва, а канкрэтнымі прозвішчамі.

А Беларусь рускія лічаць сваёй тэрыторыяй. Таму мяркуюць, што і ў нас павінны быць адны жабракі, якія з працягнутай рукой і на каленях мусяць паўзці да Крамля. Наш начальнік некалі так і заявіў, што ён на каленях у Маскву папаўзе, калі гэта будзе патрэбна і з эканамічнай кропкі гледжання выгадна.

З таго часу прайшлі гады, і на каленях поўзаць расхацелася, асабліва перад маскалямі. Па-першае, таму, што не хочацца. Па-другое, няма перад кім. Па-трэцяе, стала прыемна думаць, што мы тут самі сабе шляхта і начальнікаў з Крамля нам не трэба. А самае галоўнае, стаў відавочны той факт, што рускія не толькі могуць паставіць каго хочуць на трон былых савецкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF