Ніва № 27 (2825), 4 ліпеня 2010 г.

Купалле пачалося

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым самым на Беласточчыне пачаўся купальскі сезон.

Купалле ў Залуках арганізуецца з 2004 г. Як сказаў „Ніве” ў час фэсту суарганізатар Юры Хмялеўскі, дырэктар ГЦК, упісалася яно ўжо пастаянна ў каляндар культурных мерапрыемстваў гміны і мае сваіх пастаянных і верных аматараў.

— Не без прычыны гэтая імпрэза працягваецца столькі гадоў. Можа працягвацца, таму што ёсць умовы. Гэтымі „ўмовамі” з’яўляецеся вы, — звярнуўся да соцень гледачоў войт Гарадка Веслаў Кулеша.

— Гэтая купальночка крыху іншая, таму што ў яе свойская, вясковая атмасфера, — падкрэсліў дырэктар ГЦК.

Непадалёк сцэны кідаўся ў вочы драўляны домік, пабудаваны ў тэрміновым парадку сталяром Яраславам Варановічам. Гэтая хатка і тое, што ў ёй апынулася, з’яўляецца вынікам праекта ГЦК „З прабабулінага куфра”. Тут можна пабачыць м.інш. уручную гафтаваныя ручнікі, стары куфар, драўляны ложак з памятаючым бабулін час пакрывалам. Галіна Парфянюк-Дробат вязала кручком, а Валянціна Паплаўская паказвала, як калісь пралі на драўляным калаўротку. 71-гадовая спадарыня Галіна расказвала нам:

— Ад шасці гадоў жыву ў Гарадку, ды ўсё ж вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF