Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Поспехі і паразы ў самаўрадавай дзейнасці

Аляксей МАРОЗ

(працяг з папярэдняга нумара)

Калі глянуць на самаўрадавую дзейнасць у Гайнаўцы і ў гмінах, дзе жывуць беларусы (не аналізую самаўрадавай дзейнасці і культурных ініцыятыў у Беластоку і іншых гарадах Польшчы, дзе жывуць беларусы), дык вялікая частка плюсаў і мінусаў гэтай дзейнасці будзе падобная да тых з Бельска-Падляшскага. Найбольш заўважальныя адметнасці могуць тычыцца спосабаў кіравання самаўрадамі і выбару інвестыцый, якія рэалізаваліся ў першую чаргу. Хаця, напрыклад, у Гайнаўцы няма патрэбы праводзіць археалагічных раскопкаў, то ўжо трэба старацца захаваць драўлянае будаўніцтва міжваеннага перыяду з яго адметнай архітэктурай. У папярэднім скліканні ў Радзе горада Гайнаўкі вялася ажыўленая дыскусія наконт патрэбы рэстаўрацыі старога драўлянага будынка па вуліцы 3 Мая, у якім раней знаходзіўся аўтавакзал. Аднак вырашана аб яго зносе, паколькі спецыялісты ацанілі, што будынак практычна не падыходзіць да рэстаўрацыі па прычыне моцнага знішчэння сцен. Участак пад гэтым будынкам і вакол яго быў перададзены на ўласнасць каталіцкаму прыходу, паколькі знаходзіцца ён па-суседску з касцёлам Уздзвіжання Крыжа і зараз на ім стаіць помнік папу Яну Паўлу ІІ.

Стараюцца захаваць парытэт

— У Гайнаўцы помнік папу збудаваны быў за сродкі спонсараў, а ў нас, у Бельску, 400 тыс. зл. выдзелена з гарадскога бюджэту на будову вялікага помніка Яну Паўлу ІІ і разам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF