Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Выбарчая кветка рамонка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Больш за трыццаць маладых назіральнікаў, галоўным чынам беларусаў, але і родам з Літвы і Швецыі, назіралі за першым турам прэзідэнцкіх выбараў у Падляшскім ваяводстве. Падзеленыя на дзесяць груп, наведалі каля дзвюхсот сядзіб выбарчых камісій ва ўсім рэгіёне. „Ніва” спадарожнічала тройцы з іх у Беластоку і некалькіх мясцовасцях Гайнаўшчыны.

Ездзілі мы разам з 26-гадовай Настассяй, якая працуе ў адной з мінскіх фірмаў, 22-гадовым Максімам, студэнтам ІІІ курса юрыдычнага факультэта Еўрапейскага гуманітаранага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні (перанесенага туды пасля роспуску гэтай мінскай вучэльні адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі) ды шэфіхай гэтай групы, наймаладзейшай з іх, 19-гадовай Алінай, студэнткай ІІ курса факультэта журналістыкі і рэлігіязнаўства ЕГУ.

— Я ў гэтай групе наймалодшая, але ў мяне найбольшы стаж у якасці назіральніка выбараў. Я ўжо ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах у Нарвегіі, прэзідэнцкіх у Літве і мясцовых у Беларусі. Найгоршыя ўспаміны ў мяне з красавіцкіх беларускіх выбараў. У выбарчых участках быццам бы цешыліся, што паявіліся назіральнікі, але нават не дазволілі падысці бліжэй чым на дзесяць метраў да непасрэднага месца галасавання. І найгоршым было тое пачуццё безнадзейнасці, — расказвала нам Алена ў выбарчую нядзелю.

Візіт на Падляшшы назіральнікі пачалі аднак дзень да выбараў, з сустрэчы з Маркам Рыбнікам, дырэктарам беластоцкай дэлегатуры Краёвага выбарчага бюро (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF