Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Праўда і міфы пра вайну

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

18 чэрвеня асацыяцыя АБ-БА наладзіла сустрэчу з д-рам Юрым Туронкам на тэму міфаў і беларускай рэальнасці ў Другую сусветную вайну. Вёў сустрэчу рэдактар Мікола Ваўранюк, які напачатак сказаў:

Юры Туронак асэнсаваў месца Беласточчыны ў агульнабеларускай гісторыі, але таксама і ў шырэйшым спектры. Колькі ж было ў свой час шуму вакол ягонай кніжкі „Беларусь пад нямецкай акупацыяй” — ягонай доктарскай дысертацыі. Перш-наперш у г.зв. другім (падпольным) абароце, у незалежнай польскай прэсе яшчэ пры камуністах — так тады пра гісторыю Другой сусветнай вайны ніхто не пісаў. Дарэчы, і цяпер у Беларусі рэдка дзе такое прачытаеш. Мы назвалі нашу сённяшнюю сустрэчу „Міфы і рэальнасць Другой сусветнай вайны”. Чаму так? Таму што якраз у Беларусі, як у ніводнай іншай еўрапейскай краіне, тых міфаў пра вайну назбіралася вельмі многа. Я годам раней быў на святкаванні Дня Рэспублікі, Дня Незалежнасці, прымеркаваных цяпер да вызвалення Мінска, да 3 ліпеня. І я памятаю, як у школе мяне вучылі, што загінуў кожны чацвёрты беларус. Цяпер, 65 гадоў пасля вайны, кажуць, што кожны трэці — колькасць тых ахвяр вырасла значна; гэта адзін з міфаў. Прапаную слова нашаму госцю; не будзе тут акадэмічнага даклада, толькі дыскусія на цікавыя нам тэмы, але, будучы яшчэ пры слове, хачу запытацца, чаму ў Беларусі столькі міфаў, чаму там тая вайна ўсё не можа закончыцца да сённяшняга дня, калі нават Расія, якая прыняла „ўласаўскі” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF