Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

У дарозе за Янам Тарасевічам

Ганна КАНДРАЦЮК

Год да пяцідзесяцігоддзя смерці кампазітара Яна Тарасевіча на яго магіле ў Саколцы яшчэ раз айцец Уладзімір Місеюк з парафіянамі адправіў паніхіду. Ян Аляксеевіч нарадзіўся 23.09.1889 года ў Саколцы ў сям’і царскага падпалкоўніка. Тарасевіч закончыў аддзел фартэпіяна ў Пецярбургскай кансерваторыі (1912), быў вучнем прафесараў Мікалая Абрамычава і Язафа Вітольса. Чакала яго выдатная кар’ера як музыка, але лёс маладога кампазітара склаўся зусім інакш. Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных твораў. Ён выхаваў як мінімум чатырох прафесараў Варшаўскай акадэміі музыкі і самага вядомага сёння дырыжора Ежы Максымюка. Ян Тарасевіч быў першым, хто напісаў музыку да вершаў Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Ян Тарасевіч вучыў ігры на піяніна ў школах у Гродне, Саколцы і Беластоку. Наведвалі яго вядомыя кампазітары Рахманінаў ці Сібэліус. У Беластоку ён быў амаль невядомы. Памёр 18 чэрвеня 1961 года і пахаваны на сакольскіх могілках.

— Якая радасць пабачыць нас над магілай спачылага кампазітара, якога памяць была столькі часу ў забыцці, — айцец Уладзімір з парафіянамі не забываецца пра гадавіну смерці Яна Тарасевіча і штогод моліцца за яго душу і душы ягоных сроднікаў. — Нікога ў яго не засталося. Сёння — паглядзіце: як Гасподзь учыніў, што сабраліся сюды людзі, каб памаліцца за яго душу, мастацкую, заўсёды поўную музыкі, а калі ў сэрцы музыка — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF