Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

За беларускую мову ў Крынках

Ілона КАРПЮК

Дырэктар Марк Францкевіч, Курыторыя асветы ў Беластоку:

— Атрымалі мы пісьмо ад спадарыні Іаанны Чабан, накіраванае ў школу ў Крынках і да ведама бурмістру Крынак і нашай Кураторыі, з якога вынікала, што школа не цалкам спраўляецца з абавязкам арганізацыі навучання беларускай мовы, але бракавала там дэкларацыі бацькоў, якія хацелі б навучання. Патэлефанаваў я спадарыні дырэктар і папрасіў высветліць гэтую справу і сабраць дэкларацыі бацькоў.

2-е чэрвеня. Крынкі

— Я правяла анкетаванне на бацькоўскай сходцы, — гаворыць дырэктар Комплексу самаўрадавых школ у Крынках Аліцыя Міран. — Тых, якія прыйшлі, запытала: „Ці хочаце, каб вашае дзіця вучылася беларускай мове ў нашай школе?” З прысутных пазітыўна адказала толькі 12 асоб.

Іаанна Чабан, жыхарка Крынак, ініцыятарка наладжання ў Крынках навучання беларускай мовы:

— Два гады таму было ахвотных каля 30 дзяцей, настаўніца з Бабік мела вучыць беларускай мове ў Крынках, усё, здавалася, ішло паспяхова. Праўда, мяне тут не было, бо працавала я ў Бельску, а жыла ў Беластоку, таму не магла сачыць за справамі і калі сюды прыехала пасля нейкага часу, аказалася, што няма навучання беларускай мовы.

На сённяшні дзень у крынкаўскай школе, уключаючы дзіцячы садок, вучыцца 321 дзіця, а цэлыя Крынкі налічваюць каля 2,5 тысячы жахароў. Жыдоўскія Крынкі, пра якія найчасцей гаворыцца ў масмедыях і пры іншых нагодах, з’яўляюцца толькі ўспамінам і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF