Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Мы „Тут былі і будзям” дзядзькі Анатоля

Міра ЛУКША

Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў Страшаве. Усё жыццё пражыў на Гарадоцкай зямлі — у Страшаве, Мастаўлянах, на Станцыі Валілы. Далей апрацоўвае родную зямельку, гаспадарыць, хоць яму ўжо за восемдзесят.

Дэбютаваў 21 чэрвеня 1941 года. Ад часу, калі ўзнік тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” — ад 1956 года — быў ён яго карэспандэнтам і хранікёрам тутэйшага быцця. Усё жыццё расказвае ў вершах пра тутэйшасць — былое-гістарычнае ды цяперашняе, каменціруе яго лірычна, публіцыстычна і жартам. З’яўляецца актыўным членам Літаратурнага згуртавання „Каласы” ў Гарадку, якое свае творы прадстаўляе друкам (у прэсе і альманахах) ды на сцэне. Выдаў зборнік вершаў „Хвалі лёсу”, з якога творы ахвотна выбірае моладзь гарадоцкіх школ для дэкламацыі. Таксама творы з навейшага тома выклікалі зацікаўленне маладых дэкламатараў, якія іх ужо з рукапісаў, атрыманых ад аўтара, агучылі на конкурсах „Роднага слова”.

У зборнік уключаны творы краязнаўчага, гістарычнага, сатырычнага і лірычнага характару, якія каменціруюць падзеі актуальныя не толькі на тэрыторыі найбліжэйшай пажылому паэту-селяніну. Прыгожа апісвае ён родныя краявіды, чалавечы лёс у гісторыі, даўнейшую і сучасную гісторыю старажытнага горада Хадкевічаў і прападаючых забытых вёсак, якія засталіся ў яго памяці як бурліўшыя жыццём. Не толькі настальгія прамаўляе з твораў Анатоля Парэмбскага. Ён — выдатны сатырык! Вось верш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF