Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Выбар Польшчы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гэтыя радкі пішуцца ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Выбараў датэрміновых і надзвычайных, якія прыйшлі ў выніку вялікай трагедыі пад Смаленскам і гібелі апошняга прэзідэнта. Выбараў, якія праходзяць на фоне прыродных катаклізмаў і мноства праблем. Выбараў, ад якіх будуць залежаць лёсы не толькі палякаў і беларусаў Польшчы, але ў пэўнай ступені і нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь. З усіх нашых пяці суседзяў найбольшы ўплыў на Беларусь робяць, канешне, найперш палітычныя падзеі ў Расіі. Але палітычны расклад у Польшчы і Украіне таксама для нас вельмі важны.

Светлай памяці Лех Качыньскі разам са сваімі паплечнікамі, як мне здаецца, мелі сваю знешнепалітычную канцэпцыю. Нібыта, паводле правілаў існавання дзяржавы, такую дактрыну павінна мець кожная самастойная краіна. Ды толькі ў сённяшняй палітыцы гэта ўжо рэдкасць. Ізноў жа выкажу асабістую думку — Польшча пры Качыньскім мела свой цвёрды голас у Еўрасаюзе — геапалітычным утварэнні, дзе ўмовы пераважна дыктуюць ініцыятары гэтага стварэння, моцныя кантынентальныя дзяржавы, а бальшыня краін выконвае ролю статыстаў. Лех Качыньскі меў сваю, часам адрозную ад іншых, пазіцыю і меў смеласць яе выказваць — якасць, якую нячаста сёння сустрэнеш у еўрапейскай палітыцы.

Лех Качыньскі і яго каманда ўганаравалі прадстаўнікоў беларускай супольнасці ў Рэчы Паспалітай Алега Латышонка і Яўгена Вапу высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі — Кавалерскiмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF