Ніва № 26 (2824), 27 чэрвеня 2010 г.

Беларускі садок — неабходная ўстанова!

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам:

— А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж, якога дабілася беларуская адукацыйная ўстанова. Наша настаўніца са звышдваццацігадовай практыкай найлепш ведае колькі сілы і сэрца патрабуе такі вынік. Каб заахвоціць сваіх вучняў хадзіць на беларускую мову, яна робіць магчымае і немагчымае, звычайна сама адна, без падтрымкі бацькоў і калектыву. І нават калі ў іх свае поспехі, няма як імі цешыцца, бо пры мізэрнай ангажаванасці асяроддзя яны проста не цікавяць!

* * *

Калі пятнаццаць гадоў таму ў Беластоку адкрываліся беларускія групы ў Прадшколлі ¹ 14, жменька бацькоў магла разлічваць адно на сябе. На нашым баку былі юрыдычныя законы, якія спрыяюць нацыянальным меншасцям у адукацыі на роднай мове. І гэта была аснова, на якую абапіраліся старанні, часта марудныя і не надта прыемныя. Хоць больш за фармальнасці хвалявала абыякавасць з боку грамадскасці і беларускіх асветных улад адказных за навучанне мовы (канкрэтна: БГКТ). Каб назбіраць сорак дзетак, бо такое патрабаванне паставілі ўлады горада, Барбара Пякарская спачатку званіла да сваіх знаёмых, а пасля да незнаёмых людзей, знойдзеных у тэлефоннай кніжцы. Праблемы з наборам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF