Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у н-р 24)

Згодна з прынцыпамі падляшскай дыпламатыі мы найперш падышлі да вікарнага, які адразу пасля малебна збіраўся ехаць дахаты.

— Niech będzie pochwalony Jezus Chrystus! — выгукнулі мы ў адзін тон.

— Na wieki wieków! Na wieki wieków! — у адказе святара адчувалася лёгкае здзіўленне.

Мы файна прадставіліся, назвалі мэту сваёй піянерскай місіі, заявілі пра культ Ежы Папялушкі ў беларускіх касцёлах ды папрасілі ў ксяндза чагосьці накшталт блаславенства. Відаць, наша пакорлівасць была большай як заведзена ў тутэйшай парафіі. Ці можа паспрыяў нам сам бласлаўлёны? Як вядома, дух ксяндза-пакутніка скарачае дыстанцыю ў фасадных кантактах між клірам і аўчарняй. Між намі таксама адразу спрацавала жаданая камунікацыя.

— Jestem Wojciech, — ксёндз зычліва ўсміхнуўся і паціснуў нам рукі. Пасля ён паклікаў жэстам сялян і тонам добрага пастыра зарэкамендаваў:

— Proszę, porozmawiajcie z gośćmi moi drodzy!

Мы здзівіліся, калі на словы духоўнага адрэагавалі адны жанчыны. Мужыкі, не выключаючы сямейку Папялушкаў, прыкідваліся быццам не чулі слоў пастыра. Праўда, калі той ад’едзе ў сваю Сухаволю, яны таксама стануць з намі размаўляць ды адкажуць на пастаўленыя пытанні. Апошняя адкрытасць народзіцца дзякуючы хвалям Радыё Рацыя. Мы былі прыемна ўражаны, калі братанак бласлаўлёнага Ежы Павел Папялушка жыва адрэагаваў на слова Радыё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF