Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Поспехі і паразы ў самаўрадавай дзейнасці

Аляксей МАРОЗ

Святкаванне 20-годдзя дзейнасці бельскага самаўрада адбылося ў час ХХХІ Дзён Бельска-Падляшскага, разам з адзначэннем 515-годдзя прысваення гораду магдэбургскіх правоў

— Намеры самаўрадавай рэформы былі вельмі добрыя, бо ў гмінных самаўрадах мелі рэалізавацца патрабаванні грамадства, якое мела масава ўключыцца ў грамадскую дзейнасць. Зараз у самаўрадах, асабліва ў гарадскіх, штораз большае ўздзеянне маюць палітычныя партыі, так як на нашым панадворку СЛД ці ПіС. Хаця партыі можа і маюць большую магчымасць прыцягваць вонкавы капітал, то не маюць станоўчага ўздзеяння на актыўнасць звычайных, знеахвочаных да грамадскай дзейнасці людзей, — заявіў старшыня Рады горада Бельск-Падляшскі Андрэй Сцепанюк, які раней 8 гадоў быў бельскім бурмістрам.

27 мая 1990 года адбыліся першыя самаўрадавыя выбары ў ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай і ад гэтага часу мінула якраз 20 гадоў, што стала зручнай нагодай для падвядзення вынікаў тэрытарыяльнай самаўрадавай рэформы. З гэтай нагоды ладзяцца мерапрыемствы. Напярэдадні самаўрадавых выбараў, што маюць адбыцца восенню гэтага года, бурмістры і войты (старасты ў мінулым годзе святкавалі 10-годдзе аднаўлення паветаў) маюць магчымасць станоўча паказацца перад мясцовым грамадствам, бо часта з вялікімі грашыма з еўрасаюзнага бюджэту апошнім часам былі рэалізаваны вялікія інвестыцыі.

Пачаткі самаўрадавай дзейнасці былі цяжкімі з за недахопу сродкаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF