Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Была Сакольская пушча

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паўвека таму візітнай картачкай Гайнаўкі здавалася мне быць тамашняя „Хімічная”. Мо таму, што мой поезд у гэты горад праязджаў акурат побач яе, а мо таму, што яна найбольш унушальна ўздзейнічала на мой тады вясковы нюх, выкідаючы ў атмасферу густыя клубы жоўта-белага дыму ды ўзбагачаючы рубрыкамі табліцы Мендзялеева рачулку Лясную, якую жыхары горада пяшчотна называлі Смярдзёлкай.

Не сакрэт, што гайнаўская прамысловасць, у тым ліку і хімічная, карысталася сыравінай, якую давала Белавежская пушча. Ужо ў часах Жыгімонта Аўгуста, які панаваў у Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVI стагоддзя, у пушчы з’явіліся першыя вестуны пазнейшай хімічнай прамысловасці, паўсталі смалакурні ды пачалася вытворчасць паташу, драўніннага вугалю, дзёгацю... Георгій Валкавыцкі ў „Белай вязі” (с. 43) пісаў пра гэта так: „Было ясна — старая паташня, трывалы след рупнай дзейнасці Пятра Фальчэўскага. Клапоцячыся аб эканамічным развіцці краіны, гэты дзяржаўнік уводзіў „прагрэс” дзе толькі мог. Амаль адначасова з Валовічавым парадкаваннем, знявечыў Пушчу руднямі, паташнямі, смалакурнямі. Урочышча Шчэкатова было адным з участкаў, на якім ішло знішчальнае змаганне з Пушчай. Сцягнутыя з Маравіі, Мазовіі і Жэмайціі майстры сяліліся паблізу працы ў наспех збітых будах. Адсюль суседнія Буды і буднікі. Цераміскі і Пагарэльцы ў нас таксама называюць Будамі”.

Дзяржаўнай казне патрэбныя былі грошы, таму каралі аддавалі ўчасткі пушчы ў арэнду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF