Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Захапленне майго жыцця

Міхал МІНЦЭВІЧ

14 мая ў арлянскім Комплексе школ адбылася сустрэча са спадаром Аляксандрам Сасной. З’явіўся ён у Орлю не ў ролі намесніка прэзідэнта Беластока, але ў ролі збіральніка даўніх паштовак з царкоўнымі сюжэтамі. Першапачаткова сустрэча мела адбыцца 16 красавіка, але з за нацыянальнай жалобы была тады адтэрмінавана. На сустрэчу — у неспрыяльнае дажджлівае надвор’е — з’явілася некалькі дзесяткаў зацікаўленых арлян у розным узроставым дыяпазоне. На насценных зашклёных стэндах была частка арыгінальных паштовак, але галоўная прэзентацыя адбылася на вялікім экране з дапамогай праектара і камп’ютара. Збіральнік гаварыў пра змест паасобных карцінак, пра спосабы іх здабывання, часам даволі неспадзяваныя. Прадстаўленых на паштоўках большасці цэркваў ужо няма і часта адзіным следам ад іх з’яўляюцца менавіта гэтыя захаваныя карцінкі.

Дырэктар Комплексу школ Дарыюш Гарадэцкі прадставіў госця радавітым арлянінам, а спадар Сасна павёў далейшы расказ:

Я сапраўды нарадзіўся ў Орлі 21 верасня 1963 года, у будынку, які яшчэ стаіць [цяпер у ім Асяродак здароўя — М. М.]. Я цікавіўся, чаму я нарадзіўся ў Орлі, калі сястра нарадзілася ў Белай-Падляшскай, а бацька быў на прыходзе ў Кодані, што над Бугам. Дзядзька патлумачыў гэта так: „Хацелі хрысціны на наш кошт зрабіць, таму прыехалі ў Орлю”. Пасля дзедка заказаў з Бельска таксі маркі «Победа» і мяне маленькага завезлі ў Кодань.

Сустрэліся мы дзеля таго, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF