Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Гарадоцкае святкаванне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо традыцыйна шэсцем прадстаўнікоў жыхароў і ўлад з пад будынка Гміннай управы да амфітэатра над вадасховішчам у Зарэчанах пачалося сёлетняе Свята Гарадка. Апрача выступленняў шэрагу калектываў можна было захапляцца паказам рыцарскіх сутычак, а функцыянеры Памежнай аховы тлумачылі чым пагражае нелегальнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Адбыўся таксама матч мясцовай футбольнай каманды з камандай з Кляшчэль і ў той самы дзень завершаны быў І Рэйд аўтамашын-усюдыходаў „Усходняе бездарожжа”, сарганізаваны любіцелем матарызацыі і лідарам гарадоцкага рок-гурту „РІМА” Андрэем Паплаўскім.

Жыхары Гарадка (найвялікшай па абшары гміны ў Польшчы) пачалі збірацца пад Гміннай управай ужо паўгадзіны да маршу над заліў у Зарэчанах. Першымі паявіліся тут дзеці і выхавацелі мясцовага дзіцячага садка, з каляровымі шарамі. Усе хацелі святкаваць 512 гадавіну сваёй мясцовасці, аднаго з найстарэйшых цэнтраў асадніцтва на тэрыторыі Беласточчыны, ужо ў раннім сярэднявеччы важнага града на шляху Вільня — Гродна — Бельск — Драгічын — Сандомір — Кракаў. Пасля таго як уехаць у Гарадок відаць простым вокам, што мясцовыя маюць што святкаваць. У сярэдзіне Гміннага цэнтра культуры нават у святочную суботу (12 чэрвеня) рамонт ішоў поўным ходам, а аб адноўленым вонкавым фасадзе прыгадвае табліца, што ўдалося гэта дзякуючы сродкам з праграмы „Развіццё інфраструктуры культуры” Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Як сказаў нам дырэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF