Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Каб толькі хацелася!

Ілона КАРПЮК

Бацькі

— Цешымся вельмі моцна, што ў гэтым годзе нашы дзеці пачалі спяваць у гэтай групе, — прызнае мама Габрыся Скаўронскага (яна ў ролі маці і новага сакратара Аб’яднання АБ-БА). — Габрысь пацягнуў за сабой малодшую сястру Юльку, якая яшчэ не вучылася беларускай мове, але ідзе ў гімназію і будзе з іншымі яе вывучаць. А наймалодшая дачка толькі глядзіць на гэта ўсё і пытае: „А калі я змагу так спяваць?”

— Мой сын за гэты год стаў больш упэўненым, а я ўпэўнена, што гэта дзякуючы працы ў тэатральным гуртку, — ганарыцца маці Томка Мусько. — Яго належным чынам ацанілі ў конкурсе. Я бачыла як кожны выступ ён перажывае, як рыхтуецца, хвалюецца, а пасля як гэта ўзмацніла яго асобу. Гэта прынясе безумоўна карысці ў будучыні.

— Такія нагоды нам патрэбныя, каб часам адпаведна ацаніць сваё дзіця, — кажа бацька Нінкі Ваўранюк. — Мы нават не падазраваем, што нашы дзеці такія таленавітыя. Штодзень не маем магчымасці за гэтым сачыць, бо ўвесь час спяшаемся, бяжым, а пры такіх нагодах адкрываем таленты, якія часта дзеці развівалі ў таямніцы. І вось тут усё гэта можам пабачыць.

Дзеці

— Доўга яшчэ да пачатку?

— Яшчэ паўгадзіны.

— Так доўга? А можам ужо апрануць касцюмы?

— Будзе вам вельмі горача.

— Але можам, можам?

— Можаце.

Дзеці пайшлі апранацца, а зала Ваяводскага асяродка анімацыі культуры, дзе ў мінулую пятніцу вынікі ў галіне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF