Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Вуліца Янкі Брыля ў Гдыні

Міхась КУПТЭЛЬ

Калі на карце горада знаходзім вуліцу, то гэта яшчэ не абазначае, што можна яе знайсці ў рэчаіснасці. У раёне, ці больш дакладна кажучы, у межах горада Гдыні знаходзіцца тэрыторыя, якая зусім не напамінае горада: нейкія сцяжынкі і палявыя дарогі сярод жытніх і бульбяных палеткаў. Да таго вуліца Сьліская, якая ўецца не толькі сярод палёў, але і ляснога, балоцістага пасля апошніх дажджлівых майскіх дзён бездарожжа. Вуліца Сьліская мела давесці нас да вуліцы Янкі Брыля.

У гэтым годзе старшыня Беларускага культурнага таварыства „Хатка” Лена Глагоўская падкінула пад развагу членам галоўнага праўлення думку знайсці вуліцу Янкі Брыля ў Гдыні — у сэнсе яе тэрытарыяльнага распалажэння.

Адкуль вуліца ў Гдыні атрымала імя беларускага пісьменніка Янкі Брыля? Як кажуць дзе: Рым, а дзе Крым. Аказваецца, што не так далёка. Улада наскрозь польскага горада вырашае, што патронам вуліцы будзе беларус, няхай сабе і слаўны пісьменнік. Гэта не здараецца так сабе. Відавочна, аргументы былі вельмі моцныя, калі пераканалі да гэтага прэзідэнта Гдыні і Гарадскую раду ў 2009 г.

З ініцятывай увекавечання памяці Янкі Брыля ў Гдыні, прынамсі назвай вуліцы, выйшла наша старшыня, даследчыца слядоў беларускасці на Памор’і і ў іншых рэгіёнах Польшчы. Падрыхтавала яна таксама поўнае абргунтаванне сваёй прапановы для ўлады (гл.: „Zeszyty Gdyńskie” 2009, н-р 4, с. 195-211), так што іншага выхаду ўлада не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF