Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Флатылія папулізму

Віктар САЗОНАЎ

Можа хто скажа, што няма чаго пісаць і разважаць пра чыесьці праблемы, калі сваіх вышэй галавы. Але хіба свет зараз такі, што цалкам чужых пытанняў, якія б не закранулі нас хаця б ускосна, ужо не існуе. І калі што ў свеце робіцца, нават вельмі далёка ад нас, то нейкім чынам дойдзе або дапаўзе і сюды. І як кажуць у народзе, праз нейкі бок вылезе.

Таму, тое што адбылося з так званай „Флатыліяй свабоды”, не такая ўжо далёкая тэма ні для беларусаў, ні для кожнага чалавека ў любым кутку нашай планеты. Таму невыпадкова, што пасля інцыдэнту, які адбыўся паміж удзельнікамі флатыліі і ізраільскімі салдатамі, не толькі ўрад Турцыі стаў пагражаць Ізраілю „непапраўнымі наступствамі”, але і генсек ААН Пан Гі Мун выступіў з публічнымі асуджэннямі, і нават Нікаля Сарказі, дзеючы прэзідэнт Францыі, пастараўся паказаць сябе так, каб ніхто больш не блытаў яго з сапраўды правымі.

Ізраільскія салдаты не пусцілі чужую флатылію на сваю тэрыторыю. У бойцы, якая завязалася паміж спецпадраздзяленнем і тымі, хто плыў, загінулі людзі. У бок Ізраіля пасыпаліся абвінавачанні. Лагічна паставіць два прасцейшыя пытанні. Першае — ці патрэбны Ізраілю гэты канфлікт? І другое — чаго шэсць караблёў прарываліся на тэрыторыю чужой краіны акурат у той час, калі Ізраіль праводзіў вайсковыя вучэнні?

На першае пытанне адказаць проста. Ізраіль — квітнеючая дэмакратычная краіна з усімі элементамі цывілізаванай дзяржавы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF