Ніва № 25 (2823), 20 чэрвеня 2010 г.

Закалот з назвай

Аляксей МАРОЗ

У час агульнага сходу членаў аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня ў музейнай кіназале, большасць дыскусіі тычылася прапановы змены назвы аб’яднання на „Цэнтр беларускай культуры”, з якой выступіла музейная ўправа. Дыскусія ў гэтай справе была вельмі эмацыянальная, а большасць выступаючых старалася пераканаць сабраных, каб пакінуць старую назву, дзе галоўнае значэнне мае слова „музей”, на якога пабудову збіраліся сродкі ў Польшчы і па за нашымі межамі, а дзеля арганізавання музейнай дзейнасці многа дапамагла Рэспубліка Беларусь.

— Каму перашкаджае назва „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы” і навошта гэтая змена. Усе беларусы свету збіралі грошы на музей, а не на „Цэнтр беларускай культуры” і на першым месцы трэба захаваць музейную дзейнасць, а пры ёй няхай будзе і іншая культурная актыўнасць, — заявіў Ян Хіліманюк, былы шматгадовы намеснік старшыні музейнага аб’яднання, а пасля і яго старшыня.

— Улады музея могуць мяняцца, але музей павінен астацца музеем беларусаў усяго свету. Калі ў вас ёсць сэрцы і душы, не дазваляйце зняць шыльду з назвай „музей”, — гаварыў былы старшыня рэвізійнай камісіі Віктар Бура.

— Гэта хіба ўступ да ліквідацыі беларускага музея, — сказаў Аляксандр Харкевіч, былы музейны бухгалтар і пералічваў невялікія нацыянальнасці і этнічныя групы ў Польшчы, якія маюць свае музеі, са словам „музей” у назве.

— Хто будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF