Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі разам са жменькай вяскоўцаў мы стаялі ля каплічкі з белага газабетону „сіпорэкс” і слухалі як вяскоўцы моляцца за ўраджай палёў і ніў, у альшыне над рэчкай расшчабяталіся салаўі. Голас маткі-прыроды ў месцы, якое спарадзіла Касцёлу бласлаўлёнага, прамовіў на падляшска-народны спосаб. Карацей, ён прадказваў сустрэчу з нечым страсна-прыгожым. Гэта часткова супакоіла хваляванні, якія цягнуліся следам нашай вандроўкі ў Сухаволю і Акопы. У медыях радзіма Ежы Папялушкі — сімвал і ўзор той польскасці, якая палохае нават беларусаў-каталікоў ад Бабруйска. Пасля, калі на месцы мы сустрэнем такіх жа разгубленых і адначасова шчырых і адкрытых людзей, мы без слоў зразумеем сваю роднасць. І прысутнасць бласлаўлёнага, які паспрыяе нам запісаць арыгінальныя ўспаміны на беларускай гаворцы, якую тут завуць папросту простай!

* * *

Перад ад’ездам у краіну ксяндза Ежы Папялушкі, як у апошні час сталі называць усю Сухавольскую гміну (у мінулым: Сухая Ятвезь) нас павучылі добрыя людзі з Беластока:

— Найлепш то скажыце, што вы палякі з Гродзеншчыны...

— Дзеля якой мэты?

— Дзеля такой, каб яны захацелі з вамі пагутарыць...

Праз момант мы адчулі сябе як пасланцы ў варожы край, з улікам, што наша дарога можа атрымацца толькі ў адзін бок. Эмоцыі падбівалі гістарычныя цікавіны, канкрэтна, што завітаем да нашчадкаў ваяўнічых яцвягаў. Паводле старажытных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF