Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Тут і надалей захоўваецца Беларусь (Аб вандроўцы сяброў Таварыства беларускай культуры ў Літве на Беласточчыну)

Алесь АДАМКОВІЧ

Часта разважаючы аб мінулым і сучасным свайго народа, задумваюся, а ці да канца спазнаў яго шляхі, яго гісторыю, сучаснасць... Бо для таго, каб зразумець яго, недастаткова ведаць толькі мінулае, але і сённяшняе, яго шляхі і быццё на сучасным адрэзку часу. І, думаю, многія пагодзяцца, што нягледзячы на слаўнае, велічнае, бурнае мінулае, сучаснасць яго сумная. Мы знаходзімся ў тым часе, калі беларускі народ прыйшоў у заняпад, зрокся сваёй мовы, традыцый, каранёў. Да гэтага ўсяго яшчэ дабаўляюцца і слабыя веды аб сучасных беларусах, іх лёсе, жыцці, бачанні свету, перазахоўваемых традыцыях, мове, гаворках. І можа зараз настаў час не плакацца аб трагічным быцці беларусаў, аб іх знікненні, а пераасэнсаваць сучасны стан і паспрабаваць як мага найбольш захаваць Беларусі для нашчадкаў. Так, яна зрусіфікаваная. Але засталіся астраўкі беларускасці, да гэтага часу маладаследаваныя, ці малавядомыя, якія варта было б прыўзняць з паўзабыцця, заняцца іх папулярызацыяй і вывучэннем іх матэрыяльнай і духоўнай культуры, каб будучым пакаленням як паўней перадаць Беларусь. І адным з такіх астраўкоў, безумоўна, з’яўляецца Падляшша на Беласточчыне, на якім, нягледзячы на шматлікія неспрыяльныя ўмовы, перш за ўсё паланізацыю, вельмі добра захаваўся беларускі свет. Знаёміцца менавіта з Падляшшам выправіліся сябры Таварыства беларускай культуры ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF