Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Шляхам Элізы Ажэшкі

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

Роўна сто гадоў мінула, як не стала Элізы Ажэшкі. Да гэтай даты і была прымеркавана падзея, што адбылася 17-18 траўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, — навуковая канферэнцыя „Творчасць Элізы Ажэшкі ў эстэтычнай прасторы сучаснасці”, зладжаная кафедрай польскай філалогіі пад кіраўніцтвам прафесара Святланы Мусіенкі сумесна з навукова-дыдактычным каардынацыйным цэнтрам „Міжнародны інстытут Адама Міцкевіча” і грамадскім аб’яднаннем „Польска мацеж школьна”.

Як звычайна, у першы дзень — урачыстае адкрыццё, вітанне шматлікіх гасцей, навукоўцаў з многіх гарадоў Польшчы, пленарнае пасяджэнне. Навуковая імпрэза хораша спалучылася з ушанаваннем пісьменніцы, да помніка якой былі ўскладзены кветкі, з наведваннем музейнай экспазіцыі ў доме, які сёння гарадзенцы ведаюць як Дом Элізы Ажэшкі. А вечарам — урачыстая імша ў Бернардзінскім касцёле ў памяць пісьменніцы.

Другі дзень канферэнцыі — праца ў трох секцыях і поўная незабыўных уражанняў экскурсія па мясцінах, дзе праходзіў жыццёвы шлях паэткі, дзе жылі героі яе кніг. Ускладанне кветак да помніка на магіле пісьменніцы на старых гарадзенскіх могілках. Мількаўшчына — калыска Элізы Ажэшкі. На жаль, месца, дзе захаваліся толькі рэшткі сядзібы Ажэшкаў, не мае сёння гаспадара, пра яго клапоцяцца вучні і настаўнікі мясцовай школы, што носіць імя славутай зямлячкі, дзе створаны музей. Вельмі міла было слухаць выступленне вучняў, што ўяўляла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF