Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Выконваем розную музыку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Ларысай Іконнікавай, дырыжорам Жаночага камернага хору Дзяржаўнага музычнага каледжа з Гродна.

Ваш хор жаночы. Ці ў Каледжы ёсць таксама нейкая мужчынская харавая група?

— Не. Наш хор выключна жаночы. Пакуль у нас мужчын-вакалістаў няма, але ў будучым годзе спадзяемся што будуць. Мужчыны ёсць на аддзяленні струннікаў і духавікоў нашай вучэльні.

Ці Вашы спявачкі выступаюць таксама з акампанементам аркестра?

— Так. Мы маем у нас некалькі асоб, якія маюць ад прыроды вельмі прыгожыя галасы і яны спяваюць з аркестрам, спяваюць пад фартэпіяна, выступаюць з канцэртамі. Наша салістка Аліса Лапёнак з’яўляецца лаўрэаткай міжнародных вакальных конкурсаў.

Ваш хор выконвае не толькі сакральную музыку...

— Мы выконваем розную музыку. Спяваем каталіцкія вакальныя творы. Мы спяваем музыку савецкіх кампазітараў, сучасных кампазітараў. Спяваем творы з акампанементам і без акампанементу. Выконваем народную і эстрадную музыку, маем спецыяльныя забаўляльныя праграмы, дзе многа папулярнай эстраднай музыкі. Маем у рэпертуары музыку з мюзіклаў, спірычуэлсаў...

Вы сказалі што выконваеце каталіцкую музыку. А які канфесійны профіль Вашага хору?

— У нас каля паловы католікаў і столькі ж праваслаўных. Я сама з’яўляюся матушкай, мой муж святар. Таму мая схільнасць большая ў напрамку праваслаўя.

Вашы харысткі прымаюць удзел у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF