Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Тры дні ў Беларусі

Віктар БУРА

Другая палова мая 2010 года надоўга запамятаецца мне з за паездкі ў Беларусь. Тры дні (17-19 мая) пабываў я на радзіме Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сустрэўся я з людзьмі з акдрытай шчырай душой, гатовымі несці нам, беларусам у нашай малой Айчыне — Беласточчыне, дапамогу ў штодзённым жыцці. З вялікім гонарам і радасцю апісваю ўсё тое, што я пачуў і пабачыў.

Першы дзень пабыўкі прайшоў мне ў Гродне. Спярша наведаў я Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Яго дырэктар Юры Кітурка, кандыдат гістарычных навук, дэталёва пазнаёміў мяне з музеем. Музей заснаваны быў у 1920 годзе і ў другой палове бягучага будзе адзначаць 90-гадовы юбілей. Цяпер у музеі працуе каля ста чалавек у аддзяленнях гісторыі, прыроды, мастацтва, рэдкай кнігі, у навукова-асветніцкім і навукова-метадычным фондах і інш. У музеі адбылася сустрэча з Надзеяй Трухановіч — былой намесніцай старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры ў 1987-1996 гадах. У свой час трымала яна шчыльны кантакт з Канстанцінам Майсенем. Надзея Трухановіч дэталёва расказала аб аб’ёме дапамогі, аказанай БФК Грамадскаму камітэту пабудовы Беларускага музея ў Гайнаўцы. Навуковы супрацоўнік Гродзенскага музея Алена Жарына пазнаёміла мяне з горадам і яго помнікамі, звазіла на Нёман, паказала масты на ім.

Пасля адбыўся г.зв. „круглы стол” у рэдакцыі „Гродзенскай праўды”. У гэтай сустрэчы ўдзельнічалі начальнік упраўлення культуры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF