Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Калі побач Трывежы будзе керамічнае прадпрыемства?

Аляксей МАРОЗ

Хаця ўжо здавалася, што ўправа сейміка Падляшскага ваяводства запаліла аўстрыйскаму прадпрыемству „Leier” зялёнае святло ў справе будовы побач Трывежы фабрыкі будаўнічай керамікі, то яно хутка згасла. Управа сейміка самастойна магла памяняць прызначэнне вялікай часткі палёў купленых суполкай „Leier” побач Трывежы з сельскагаспадарчага на здабывальнае, каб можна было на іх здабываць гліну. Аднак 15 гектараў зямель трэцяга класа якасці, распаложаных у стратэгічным месцы будучай інвестыцыі, магло быць пераведзеных на здабывальнае прызначэнне толькі Міністэрствам сельскай гаспадаркі і выдача пастановы ў гэтай справе ў міністэрстве надоўга замарудзілася. У гэтым жа самым часе паявіліся перашкоды ў справе раней абяцанага давядзення трубамі прыроднага газу з Вышак да Трывежы, які неабходны ў працэсе вырабу будаўнічай керамікі. Мінулі ўжо два з паловай гады з моманту, калі суполка „Leier” купіла ад трывежскіх гаспадароў зямлю і афармляе справы, якія папярэджваюць будову фабрыкі і здабыванне гліны. Людзі, зацікаўленыя новай інвестыцыяй у Гайнаўскай гміне, пытаюцца калі побач Трывежы ўзнікне керамічнае прадпрыемства.

Ці можна разлічваць на газаправод?

Першапачатковыя размовы аб давядзенні ў Трывежу трубаў, якімі пастаўляўся б газ патрэбны ў прадукцыйным працэсе, закончыліся паспяхова і суполка PGNiG абяцала пракласці газаправод праз Бельск-Падляшскі, Новае Беразова і Новае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF