Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Адборачныя абцугі

Міхал АНДРАСЮК

Калі думаю пра найпрыгажэйшы дзень года ў маім дзяцінстве, як не дзіўна, прыходзіць на памяць не першае чэрвеня, не Вялікдзень, і нават не Каляды. Узгадваецца Успленне. Або — Сплінне, на мясцовай нашай гаворцы. Гэты дзень красаваў у царкоўным календары напрыканцы вакацыяў. 28 жніўня на маёй малой Бацькаўшчыне адбываўся царкоўны фэст, одпуст. Усе, хто жывы, хто сяк-так трымаўся на нагах, цягнуліся ў Вэрсток. Пешшу, на ровары, фурманкай. Царкоўку, збудаваную ў другой палове васемнаццатага стагоддзя, з усіх бакоў абступалі шапікі вандроўных гандляроў. Чаго там і не было! Каляровыя цукеркі і каляровыя шарыкі. Бліскучыя пісталеты і бліскучыя пярсцёнкі. Пластмасавыя наручныя гадзіннікі і пластмасавыя танкі. Для большых пацаноў прапаноўваліся люстэркі з выявамі аголеных жанчын, для малых — з фоткамі нацыянальных герояў, прыкладна — з фатаграфіяй капітана Клёса, польскага Штырліца. У гэты дзень нашы бацькі выступалі спонсарамі. Дзяўчынкі, як дзяўчынкі — трацілі грошы на лялькі-пярсцёнкі і ўсё астатняе барахло, а вось мы, хлопцы, пераапраналіся ў сапраўдных афіцэраў, у каўбояў, у шэрыфаў. І вёска да цёмнай ночы гудзела сапраўднай стральбой амаль сапраўдных пісталецікаў. Праз дзень-два свет вяртаўся на сумныя рэйкі і ўсе мы, аднадзённыя шэрыфы, павесіўшы насы, тэпалі ў школу.

Чаму ўзгадаўся мне якраз цяпер, у чэрвені, гэты жнівеньскі царкоўны фэст? Як не дзіўна — праз палітыку.

Прэзідэнцкія выбары ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF