Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

Наша ганьба

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Такія артыкулы пішуцца альбо на добрым падпітку, альбо ў крайнім адчаі, альбо ад няма чаго сказаць. Няхай даруе мне шаноўны чытач, але не знаходжуся ні ў водным вышэйадзначаным стане, але нешта карціць, баліць і смыліць. Відаць, назбіралася ўсяго патроху. А можа ўсяго занадта шмат.

Чытаю прэсу, інтэрнэт і вачам сваім не веру. Абвешчаны конкурс беларускага ПЭН-цэнтра імя паэткі Ларысы Геніюш. Цешуся, але выяўляецца, што заўчасна. Кіраўнік арганізацыі, знакаміты на сёння паэт Андрэй Хадановіч кажа: „У гэтым годзе конкурс носіць імя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што звязана з святкаваннем яе стагодовага юбілею. Больш за 70 прац былі дасланыя маладымі паэтамі і празаікамі Беларусі да ўдзелу ў конкурсе... Мы з асаблівай радасцю віталі паэтаў і празаікаў, якія ідуць не па наезджанай традыцыі, а не баяцца рабіць нешта інакш... перамога тых ці іншых аўтараў вызначаецца выключна з пазіцыі ацэнкі якасці літаратуры, а ні ў якім разе не па моўным прынцыпе”. Ну, загнуў аматар эпатажу і майстар рыфмаў кшталту „бай”- „tut.by”. Я ўсё разумею, абвяшчайце свае крытэрыі як вы хочаце, як вы іх разумееце, але навошта цягнуць пад гэта святое імя Ларысы Геніюш?

Чытаю пра прэзентацыю праграмы новаспечанага кандыдата ў прэзідэнты Алеся..., прабачце Аляксандра Міхалевіча. Яна адбываецца досыць урачыста. Заўважце, у сталічнай гарадской Ратушы (ого!). І... на расійскай мове. І гэта палітык, які яшчэ ўчора называў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF