Ніва № 24 (2822), 13 чэрвеня 2010 г.

У Чыжоўскай гміне — сустрэча з айцом Маркам Якімюком

Ілона КАРПЮК

Ніва: — Ці ў Чыжах — вёсцы, у якой найбольш людзей у 2002 годзе запісалася беларусамі, адчуваецца беларускасць штодзень?

Айцец Марк Якімюк: — Так, каго не спытаеш, то табе адкажа, што ён беларус. „Чыжавяне” ці „Збучанкі” спяваюць перш за ўсё па-беларуску. Я таксама дзяцей рыхтаваў да беларускіх конкурсаў, а нават дзеля конкурсу адну „нашу” песню пераклаў на літаратурную беларускую мову.

Але Вы з дзяцьмі таксама прымалі ўдзел ва ўкраінскіх конкурсах.

— Так. Думаю, што калі чалавек з’яўляецца беларусам, але адначасова ўмее разабрацца ў іншых культурах, то гэта сведчыць пра яго адкрытасць і духовае багацце, а перш за ўсё, што паважае другога чалавека і яго культуру. Нядаўна споўнілася 500 гадоў парафіі ў вёсцы Улюч, што ў Бяшчадах, і папрасілі мяне напісаць з гэтай нагоды верш па-ўкраінску, які адкрываў канферэнцыю. Пішу таксама вершы па-лэмкоўску, расейску, польску і, зразумела, па-беларуску.

Растлумачце, адкуль у Вас валоданне гэтымі мовамі?

— Мой бацька зараз на парафіі ў Сямятычах, але я рос на Лэмковыне, дзе тады бацька меў парафію. У хаце гаварылася па-беларуску, але навокал я чуў і гаварыў па-лэмкоўску ці па-ўкраінску. Вельмі мне падабаецца, што лэмкі так трымаюцца сваёй мовы. Там няма, як у нас, што калі ўнучак прыязджае з Беластока да бабулі, то тая ломіць язык і „rozmawia po polskiemu”. Можа ім дапамагло, што іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF