Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Успаміны членаў калектыву „Цаглінкі” пра Канстанціна Майсеню

Віктар БУРА

Было гэта ў 1975 годзе, калі на пасаду дырэктара Керамічнага прадпрыемства ў Старым Ляўкове прыйшоў Канстанцін Майсеня. Ён добра ведаў, што для поўнамаштабнага развіцця завода патрэбныя не толькі каваліфікаваныя кадры ды высокія вытворчыя паказчыкі, але і адпаведныя сацыяльна-культурныя ўмовы для работнікаў. Таму шмат працы і энергіі прысвяціў ён заснаванню заводскага хору. Дырэктар быў упэўнены, што ў рабочым калектыве з 300 чалавек тоіцца наш вялікі скарб — здольныя спявачкі і спевакі ўлюбёныя ў родную песню.

Дырэктар Канстанцін Майсеня сарганізаваў хор, натхніў яго жыццём, прыдбаў ім густоўныя сцэнічныя ўборы. Апрача таго, што было для самадзейнікаў нечаканасцю, запрапанаваў, каб харыстамі займаўся прафесіянальны музыкант. Такім чынам у 1976 г. мастацкім кіраўніком хору стаў спецыяліст з музычнай адукацыяй Аляксандр Лукашук. З таго часу 15 харыстаў пачалі двайное жыццё: ўдзень працавалі ў вытворчым цэху, а вечарам збіраліся ў святліцы на рэпетыцыі. У тадышнім хоры спявалі: Ніна Карпюк, Крыстына Віснеўская, Вера Сват, Галена Целушэцкая, Яніна Закшэўская, Ян Рэент, Вера Сухадола, Ірэна Мірановіч, Люба Зялінская, Юры Равінскі, Аляксандр Бандарук, Лявонцій Стасевіч, Ніна Сікорская, Марыя Немяровіч, Феафанія Боцян.

Пры вялікай падтрымцы Канстанціна Майсені былі пераадолены першапачатковыя складанасці і хор стаў дасканаліць свой мастацкі ўзровень, прымаць новых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF