Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Вялікая канцэнтрацыя ў Беластоку

Размова з Анатолем Вапам, дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства

Ніва”: — Кім быў, па-вашаму, дырэктара дэпартамента культуры і гісторыка па адукацыі, вялікі князь Вітаўт Ягайла, як цяпер акрэсліваецца — архітэктар перамогі пад Грунвальдам: ліцвіном, беларусам, палякам?

Анатоль Вап: — Несумненна, ліцвіном, паходзіў з літоўскай дынастыі. Тут няма сумненняў. Затое мова, якою карыстаўся, была беларуская, старажытнабеларуская. Гэта была дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага.

Чаму якраз у Беластоку 10 і 11 ліпеня адбудзецца рэканструкцыя канцэнтрацыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага, увекавечваючая падзеі шасцісотгадовай даўнасці, завершаныя бітвай пад Грунвальдам?

— У чэрвені 1410 г. на гэтай тэрыторыі сканцэнтраваліся канчаткова войскі Вялікага Княства Літоўскага, дакладна: на поўдзень ад ракі Нарвы ў раёне Бельска. Адтуль рушылі на Грунвальд. Можаце спытацца, чаму якраз у Беластоку, а не ў Бельску? Беластока ў той час проста не было. Тут, дзе распаложаны цяпер Беласток, праўдападобна стаяла тады некалькі хат. Беласток сёння распаложаны на гістарычнай Бельскай зямлі. Другой падзеяй, якая вырашыла аб святкаванні юбілею Грунвальдскай бітвы тут, а дакладней аб адзначанні канцэнтрацыі войск ВКЛ, з’яўляецца спасылка на наезд вясной 1410 г. вялікага маршала крыжацкага ордэна Фрыдрыха (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF