Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Арлянскія інвестыцыі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Пятром Сэльвесюком, войтам Арлянскай гміны.

Гледзячы сёння на Орлю можна сказаць, што яна з’яўляецца нейкай будаўнічай пляцоўкай, з самай вясны.

— Трэба перш за ўсё адзначыць, што такога, як сёлетні, 2010 год, дагэтуль у Орлі не было, бо пры ўласным бюджэце парадку васьмі мільёнаў на агульныя інвестыцыі, у гміне расходуем амаль пяць мільёнаў злотаў, а з таго тры з паловай выдаткуем у самой Орлі. Калі было аналізаванае дваццацігоддзе мясцовага самакіравання, мы канстатавалі, што ніводнага года не прызначалася столькі сродкаў на інвестыцыі ў самой Орлі. І я не гавару пра квоты, толькі пра рэлятыўныя выдаткі, з якіх амаль палова прызначаецца на самую Орлю.

А што Вы можаце сказаць пра параўнанне выдаткаў нашай гміны на інфраструктуру з іншымі гмінамі?

— Усе гміны праводзяць нейкія інвестыцыі, аднак складана мне гаварыць пра іх. Мяркую, што нашы інвестыцыйныя паказчыкі будуць найлепшымі ў ваяводстве.

Вялікія грошы прызначаюцца на каналізацыю, аднак яе не надта відаць.

— Яна не кідаецца ў вочы, але цяжка ўявіць сабе сучасную мясцовасць — калі нават яна старэе — без каналізацыі. Калі хочам каб Орля развівалася, дык каналізацыя з’яўляецца для гэтага асновай. І няма сэнсу класці новае вулічнае палатно, тратуары ці газоны, калі спярша не пойдзе пракладка каналізацыі, бо праз два-тры гады можа аказацца, што тое новае палатно трэба пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF