Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Складанасці па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

У час матуральных выпрабаванняў, да якіх у маі прыступілі 140 сёлетніх выпускнікоў Бельскага белліцэя і 120 выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя (некаторыя экзамены здавалі таксама выпускнікі з мінулых гадоў), новым быў абавязковы экзамен па матэматыцы і ўжо зараз некаторыя белліцэісты адкрыта заяўляюць, што не справіліся з ім, а паасобныя вучні апасаюцца, ці са станоўчым рэзультатам здадуць іншыя экзамены. Аднак ніякі іншы пісьмовы экзамен не выклікаў так масавых эмоцый, як пісьмовы экзамен па беларускай мове, які адбыўся 21 мая і быў амаль канчатковым выпрабаваннем для нашых белліцэістаў. Выпускнікі белліцэяў, якія сталі лаўрэатамі і фіналістамі Алімпіяды беларускай мовы, рашыліся здаваць экзамен па беларускай мове з пашыраным узроўнем, бо ведалі, што пасля перамогі ў алімпіядзе без пісання работ атрымаюць максімальную колькасць балаў. Усе іншыя белліцэісты прыступілі да экзамену па беларускай мове з падставовым узроўнем, але нечакана пачалі моцна наракаць на цяжкі для іх публіцыстычны тэкст, на падставе якога трэба было ім выконваць заданні, якія правяралі зразуменне прачытаных фрагментаў.

— Большасць нашых вучняў, прыступіўшы да матуральнага экзамену па беларускай мове, былі ў шоку. Мы пад вялікім уражаннем, бо не разлічвалі, што ажно такі цяжкі будзе экзамен па роднай мове, — заявіла пасля пісьмовых выпрабаванняў Ева Кудэрская з Бельскага белліцэя. — Публіцыстычны тэкст быў незразумелым і я, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF