Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Камянецкі хор

Размова з рэгентам Маладзёжнага хору пры Свята-Сімяонаўскай царкве ў Камянцы Брэсцкай вобласці, які на сёлетнім Фестывалі царкоўнай музыкі атрымаў вылучэнне ў катэгорыі прыхадскіх хароў, Аннай ГРУШЭЎСКАЙ.

— Якая моладзь спявае ў Вашым хоры?

Гэтых дзяцей мы набралі з нядзельнай прыцаркоўнай школы. Мы іх набралі даўно, яны выраслі, сталі студэнтамі, але астаюцца спяваць у нас. А далей мы паціху набіраем маленькіх. Спяваюць школьнікі. Раней мы называлі сябе дзіцячым хорам, цяпер называемся маладзёжным хорам.

— Ці ў Камянцы ёсць іншае музычнае вучылішча апрача прыцаркоўнай школы?

Ёсць Школа мастацтваў, усе нашы дзеці там вучацца музычнай грамаце.

— Ці Ваш хор спявае толькі ў час царкоўных богаслужэнняў ці дае таксама іншыя канцэрты?

Даём. Мы выступаем з каляднымі канцэртамі ў школах, у горадзе. Таксам выступаем з велікоднымі канцэртамі. Часта ўдзельнічаем у фестывалях. Сёлета мы ездзілі ў Мінск на Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў, дзе нашы дзеці занялі трэцяе месца.

— Ваш хор у Польшчы ўпершыню?

Дзеці так.

— Камянецкі раён супрацоўнічае ў рамках г.зв. Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» з нашым Гайнаўскім паветам...

Справа ў тым, што ў мяне яшчэ ёсць вакальная група «Гармонія» з шасці жанчын, настаўніц музычнай школы і мы ўжо двойчы былі на Гайнаўшчыне. Былі мы на духоўным фестывалі ў Гайнаўцы ў 2006 годзе і ў 2008 годзе былі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF