Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Машына і бензін

Віктар САЗОНАЎ

У той час, калі афіцыйныя дзяржаўныя беларускія асобы, эканамісты, палітыкі і іншыя ўпаўнаважаныя чыноўнікі доўга і напружана тлумачылі свайму народу неабходнасць і непазбежнасць утварэння адзінай мытнай прасторы Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй і Казахстанам, простыя грамадзяне ламалі галаву над тым, як яны будуць жыць без машын, бо растаможка на самаходзікі павінна была стаць такой, як у Расіі, а гэта значыць, у некалькі разоў большай чым зараз. А гэта значыць, што сума заплачаных на мытні грошай будзе перавышаць кошт самага патрыманага аўтамабіля, купленага беларусам на Захадзе.

Кожны стаў выкручвацца па-свойму. Адны адразу кінуліся ў Еўропу купляць машыны, другія больш уважліва ставяцца да тых аўтамабіляў, якія маюць, каб яшчэ пахадзілі пару гадоў ці дзесяцігоддзяў. Знайшліся і такія, што вырашылі зарабіць на мытных зменах. Накуплялі яны машын, колькі грошай было, спадзеючыся, што пасля павелічэння кошту растаможкі аўтамабілі можна будзе прадаць даражэй. А яшчэ, паверыўшы агітатарам за адзіную мытную прастору, разлічвалі, што для іх адчыняцца расійскі і казахскі рынкі, тады заробак ад продажу машын будзе вельмі істотны.

Але Расія вырашыла, што ў яе і свайго транспарту хапае. І калі беларусы хочуць у адзінай мытнай прасторы прадаваць машыны, то павінны яшчэ раз заплаціць такую ж растаможку, толькі на гэты раз на расійскай мытні. Бедныя гандляры патрыманымі аўто ледзь не страцілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF