Ніва № 23 (2821), 6 чэрвеня 2010 г.

Cвята беларускай культуры

Міра ЛУКША

У сонечную нядзелю 23 мая 2010 года сціхлі на пару гадзін шумлівыя фантаны ў беластоцкім парку каля палаца Браніцкіх, задуманым магнатамі як „англійскі”. Штодзень тут поўна наведвальнікаў, адпачываючых на лавачках паўз алеек, а адмысловыя фантаны святочнымі вечарамі гараць каляровым агнямі. На вялізнай сцэне, абслугоўваючай усе найбольшыя мерапрыемствы горада Беластока (у ім хочацца жыць больш чым, скажам, у Лондане, як вынікае з апытанняў!), улады якога так паўсюдна хваляцца шматкультурнасцю, паявіўся цвет выканаўцаў беларускіх імпрэз.

У гэты раз старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства не мусіў наракаць — на адну з найбольшых, відных імпрэз, арганізаваных ім, паявіліся сродкі. Таксама з міністэрства, якое апякуе нацменшасці ў Польшчы. А яно, па-паліцыйнаму пільнае, не толькі беларусам „дагадзіла” было ў свой час з за дробнай, да таго паладжанай фінансавай правіны. Адцярпелі арганізатары тры гады з гаплікам, цудам утрымліваючы свае перадавыя мерапрыемствы, якіх чакаюць тысячы землякоў — удзельнікаў і атрымальнікаў. Перш за ўсё прыцягвае родная песня — нават тых, хто зусім ужо намінальна (або і не — пабачым у перапісе!) прылічвае сябе да беларусаў. Хутчэй многія з іх проста „тутэйшыя” ці агульна „праваслаўныя”. Але для ўсіх, хто сюды, у беластоцкі элегантны парк Плянты прыйшоў у гэтую нядзелю — гэта вялікае свята. Яны і апранутыя як на вяселле, урачыста і прыгожа, і дзеці ды ўнукі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF