Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Партрэт беларуса

Ілона КАРПЮК

На партрэтах задуменны твар Віктара Шведа, паміж сямейных здымкаў радасны (бесклапотны) позірк Юры Туронка, у сеціве думак Яўген Вапа, затоплены ў шматлікіх дэкаратыўных цацках айцец Кастусь Бандарук, а з за постаці Еўфрасінні Полацкай выглядаюць маладыя акцёры тэатральнага гуртка аб’яднання АБ-БА. „Беларусь для мяне гэта мае бацькі, дом маіх бацькоў, Гарадок, мае сябры — таксама беларусы”, — кажа з экрана Павел Гжэсь, малады фатограф. „Беларусь — гэта мой другі свет, можа першы, раз першы, другі раз другі, я жыву ў двух светах”, — працягвае Юрка Хмялеўскі, дырэктар Цэнтра культуры ў Гарадку. „Гэта нейкая ідэя і ідэал, а вядома, што ідэал цяжка дасягнуць, да яго ўвесь час імкнемся... На гэтым месцы, якое мне Бог назначыў, я павінен рабіць усё, што магу, каб спрыяць Беларусі”, — дадае айцец Кастусь Бандарук. Іх галасы чуваць на відэароліку, які 17 траўня разам з партрэтамі прэзентаваў беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч.

Толькі дзесяць з дзесяткаў персанажаў беларускай меншасці ў Польшчы змог паказаць фатограф у невялічкім кафэ „Мэсіта” ў Варшаве. Гэта камернае, але спрыяльнае месца, схаванае дзесьці ў двары. Можа і не так цяжка там дабрацца, але дождж, які ліў гэтага вечара, здаваўся аддаляць яго дзесьці за гарызонт. Нават хочацца сказаць, што за гарызонт штодзённага жыцця, бо ў такі спосаб Андрэй Лянкевіч паказвае герояў сваіх фатаграфій.

— Гэты вобраз такі лірычна-манументальны, гэта такая лірыка і самота ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF