Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Усё залежыць ад Беларусі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Польскі Сейм у мінулым тыдні на пленарным пасяджэнні аднагалосна ратыфікаваў праект дамовы аб малым памежным руху (МПР) з Беларуссю (галасавала 388 дэпутатаў з 460). Пасля рэкордна хуткіх, бо працягваючыхся два дні чытаннях, і галасаванні ў Сенаце трапіць яна да прэзідэнта, які мае яе падпісаць „неадкладна”. Дамова магла б увайсці ў сілу ўжо ў ліпені, значыць, трыццаць дзён пасля падпісання яе прэзідэнтам, аднак усё паказвае на тое, што беларускі бок не спяшаецца з ратыфікацыйным працэсам.

Згодна з меркаваннямі польскага МЗС, праўдападобна асобы пражываючыя ўздоўж польска-беларускай мяжы пакарыстаюцца палёгкамі толькі ад 2011 года.

— Цяпер усё будзе залежаць ад беларусаў. З нашага боку магчымае завяршэнне ўсяго працэсу звязанага з уступленнем у сілу дамовы ад ліпеня, значыць, у канікулы могуць выдавацца ўжо дазволы на перасяканне мяжы ў рамках МПР, — сказаў у размове з „Нівай” падляшскі дэпутат Роберт Тышкевіч, віцэ-старшыня сеймавай камісіі замежных спраў і старшыня парламенцкай групы па справах Беларусі пасля супольнага пасяджэння камісій замежных і ўнутраных спраў. — Наш урад, аднак, атрымаў сігналы з пасольства Беларусі ў Варшаве, што ў першым паўгоддзі беларускі парламент не прадбачыў ратыфікацыі гэтага праекта.

Аляксей Зелянко, прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Польшчы, заявіў са свайго боку:

— Гэтая дамова ў Беларусі яшчэ на ўзроўні міжведамасных пагадненняў. Аб дэталях просім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF