Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Перапіс насельніцтва 2011

Ілона КАРПЮК

Толькі да канца траўня будзе працягвацца пробны перапіс насельніцтва ў Польшчы. На Падляшшы ахоплены ім жыхары Сямятыч. Вынікі прадставім на старонках „Нівы”. Цяпер пачнем гутаркі наконт сітуацыі беларусаў у Польшчы, асабліва ў кантэксце перапісу 2011 года. Гасцямі „Нівы” з’яўляюцца беларускі гісторык прафесар Алег Латышонак ды пасол Сейма Рэчы Паспалітай Яўген Чыквін. Гутарыць Ілона Карпюк

Як зараз можна ахарактарызаваць дынаміку беларускай супольнасці ў Польшчы?

Алег Латышонак: — Стагнацыя. У асноўным працягваецца тое, што было калісь, мала новых ініцыятыў. Калі бачу студэнтаў, то здаецца мне, што іх намнога менш удзельнічае ў беларускім жыцці.

Як тады прамаваць перапіс і беларускасць?

— Большасць даўно вырашыла хто яны. Не трэба весці ніякай акцыі, бо пераканаць можна адзінкі. Немагчыма, што калі хтосьці пабачыць лозунг, то яму вернецца або народзіцца нацыянальнае пачуццё. Тыя, якія ў 2002 годзе запісаліся беларусамі і зараз імі запішуцца, а хто палічыў сябе палякам, ім і застанецца. Няма ніякіх фактараў, якія маглі б выклікаць змены. Павінна быць дынаміка палітычная, а за гэтым і эканамічная, а такога не чакаецца. Пакуль не памяняецца сітуацыя ў Беларусі, у нас таксама нічога не зменіцца. Мы надта малая і слабая супольнасць, каб самастойна рашаць.

Як можа паўплываць магчымасць выбару двайной тоеснасці?

— Маю дзве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF