Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Юбілей паэта і даследчыка

Міра ЛУКША

Прафесару Яну Чыквіну, родам з Дубіч-Царкоўных, народжанаму 18 мая 1940 года, Універсітэт у Беластоку сарганізаваў урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да юбілею сямідзесяцігоддзя з дня нараджэння ды саракагоддзя навуковай працы. Вядомы паэт, гісторык беларускай і рускай літаратур, перакладчык, доктар гуманітарных навук, прафесар, грамадскі дзеяч і выдавец скончыў русістыку ў Варшаўскім універсітэце ў 1964 г. Ад 1969 г. з’яўляўся навуковым супрацоўнікам філіі Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, у 1985-1997 гг. — Варшаўскага ўніверсітэта, ад 1998 г. — Універсітэта ў Беластоку. З 1969 г. ён — член Польскага таварыства русістаў, з 1970 г. — Саюза польскіх пісьменнікаў, з 1991 г. — Міжнароднае асацыяцыі беларусістаў, з 1996 г. — беларускага ПЭН-цэнтра. Ад 1989 г. ён — страшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, ад 1990 г. — рэдактар выдавецкай серыі „Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»”, ад 1998 г. — літаратурна-крытычанага часопіса „Тэрмапілы”. Ян Чыквін з’яўляецца членам Міжнароднай праграмнай рады часопіса „Всемирная литература”, Праграмнай рады навукова-метадычнага зборніка „Беларускае літаратуразнаўства”, рэдкалегіі „Acta Polono-Ruthenica” , рэдкалегіі „Studia Wschodniosłowiańskie”. Ён — аўтар больш за 200 навуковых артыкулаў, апублікаваў кнігі Afanasij Fet. Studium historycznoliterackie (Białystok 1984), Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF