Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Захавальнік спадчыны продкаў

Канстанціна Майсеню ўспамінае Міхась ВІШАНКА, які ў 1961-1990 гг. працаваў інструктарам Галоўнага праўлення БГКТ.

Помню, як у 1960-х гадах на адным з пленарных пасяджэнняў Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку ўзнікла ідэя сарганізаваць на тэрыторыі Беласточчыны беларускі музей. Ініцыятыва выйшла ад дзеячаў з Гайнаўкі, а галоўным яе аўтарам быў Канстацін Майсеня. Тады я і пазнаёміўся з ім.

Першы беларускі музей арганізавалі мы ў Белавежы. Там атрымалі мы будынак, пры рамонце якога на грамадскіх пачатках памагалі ўсе працаўнікі БГКТ. Кастусь Майсеня памагаў пры рамонце фарбамі, транспартам і сваёй фізічнай працай.

Паралельна вялася праца з насельніцтвам па збіранні экспанатаў для музея. У гэтую акцыю вельмі шырока ўключыўся актыў БГКТ, школьная і ліцэйская моладзь. Помню такое здарэнне. Знайшоў я ў Мікулічах у Трафіма Такаюка драўляны воз. Гаспадар ахвяраваў яго музею і мы з сябрамі цягнулі самі гэты воз аж у Мілейчычы. Пасля Майсеня прыехаў і перавёз яго ў Белавежу.

Этнаграфічны музей у Белавежы карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод турыстаў, якія прыязджалі сюды не толькі з краіны, але і з замежжа. А мы ў сваю чаргу стараліся ўзбагачваць музейны фонд новымі экспанатамі. Але радасць ад музея была кароткай. Некалькі гадоў пазней ваяводскія ўлады загадалі прыпыніць дзейнасць. Беларускі этнаграфічны музей у Белавежы закрылі, а экспанаты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF