Ніва № 22 (2820), 30 мая 2010 г.

Пагромы за праўду

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзень 18 траўня 2010 года ўвойдзе ў найноўшую гісторыю Беларусі як дзень татальных пагромаў. Каля пяцідзесяці грамадскіх актывістаў прыблізна ў адзін час у некалькіх гарадах зазналі сапраўдную „зачыстку”. Затрыманні, вышукі і канфіскацыі — вось прыблізны сцэнарый спецслужбаў дзяржавы, якая ўгледзела ў маленькім грамадскім руху вялікую пагрозу сабе. Аб’ектам такой масіраванай атакі сталі ўдзельнікі кампаніі „Гавары праўду”, якая стартавала колькі месяцаў таму. Кампанія досыць звычайная, якіх былі ўжо дзесяткі. І тым не менш такі брутальны наступ сілавых структур. Асноўная версія прычын такіх паводзін — нібыта грошы на кампанію, якую ўзначаліў вядомы паэт Уладзімір Някляеў, прыйшлі з Расіі. А ўлада панічна баіцца, калі Масква пачынае шукаць у Беларусі іншых сяброў, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алег Трусаў на гэты конт нават катэгарычна выказаўся, што ў кампаніі „Гавары праўду” выразна тырчаць „расійскія вушы” і рашуча адхрысціўся ад такіх грамадскіх кампаній на той падставе, што матэрыялы для распаўсюду былі надрукаваны на рускай мове. У апошнім з шаноўным Алегам Трусавым, з якім даводзілася раней шмат дыскутаваць на іншых пляцоўках і па іншых пытаннях, магу абсалютна пагадзіцца. А вось тое, што ён зрабіў такую заяву на другі дзень пасля вышукаў, гонару яму не робіць. Некарэктна гэта і нават непрыгожа! Тыя, хто хоць раз перажыў падобны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF